Vkontakte Facebook Twitter
Денис Иванов
Денис Иванов

1-е место Тринадцатого фестиваля современного искусства и авангардной моды "Мамонт"

Денис ИвановМеждународный фестиваль современного искусства и авангардной моды "Мамонт-2013"
Фото: Антон Соловьянчик, боди-арт: Денис Иванов, модели: группа "Blondy Fusion"
Денис Иванов
Денис ИвановБоди-арт проект. Фото: Ирина Каро, боди-арт: Денис Иванов
Денис ИвановБоди-арт проект. Фото: Николай Панок, боди-арт: Денис Иванов
Денис ИвановБоди-арт проект. Фото: Алексей Гинтов, боди-арт: Денис Иванов
Денис ИвановБоди-арт проект. Фото: Сергей Ленец, боди-арт: Денис Иванов
Денис ИвановСъёмки и создание рекламной продукции для "Ночь музеев 2013"
Денис ИвановТематический грим на вечеринке "Апокалипсис" в клубе "Центр"
Денис ИвановЗомби-грим на день ММФ БГУ 2013. Фото: Влад Рисевец, грим: Денис Иванов
Денис Иванов
Денис Иванов
Денис ИвановМастер-класс от академии красоты "Art&Style"
совместно с компанией "ALFAPARF MILANO"
Денис Иванов

Мастер-класс от итальянских стилистов в доме красоты "Муссон"

Денис Иванов

Мастер-класс от итальянских стилистов в доме красоты "Муссон"

Главная » Каталог сайтов » Статьи и публикации » Cтатьи и публикации

Адзіны з сузор'я
06.01.2012, 23:16
Адзіны з сузор'я

АДЗІНЫ З СУЗОР’Я

Напачатку мая вялікім гала-канцэртам і ўручэннем ўзнагарод пераможцам у Беларускай дзяржаўнай філармоніі завяршыўся найбуйнейшы ў нашай краіне конкурс маладых талентаў "Зорка ўзышла над Беларуссю”, туры якога праводзіліся з лістапада мінулага года па красавік бягучага. У дванаццаці намінацыях, сярод якіх былі такія, як "Фатаграфія”, "Скульптура”, "Дызайн”, "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, "Народныя спевы”, "Эстрадныя спевы”, "Сучасны танец” і нават "Сацыяльная рэклама” і "Размоўны жанр”  спаборнічалі самыя лепшыя прадстаўнікі творчай моладзі нашай краіны. Падчас урачыстай цырымоніі дыплом лаурэата ІІ ступені ў намінацыі "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” атрымаў і шаснаццацігадовы смалевічанін, навучэнец  гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.Ахрэмчыка Дзяніс Іваноў (на здымку).

Упершыню ў нашай краіне адбыўся творчы конкурс такога маштабу. Удзел у ім маглі прыняць школьнікі, навучэнцы сярэдне-спецыяльных творчых устаноў краіны, студэнты ВНУ  і нават выкладчыкі мастацкіх дысцыплін ва ўзросце ад шаснаццаці  да  трыццаці аднаго года. То бок кола удзельнікаў, іх колькасць, і, суадносна, іх узровень былі  вельмі вялікімі. Відавочна, што і канкурэнцыя — таксама. Так, у другім, адборачным  этапе конкурсу спаборнічалі 1294 удзельнікі, з якіх — каля сотні калектываў. Да трэцяга, рэспубліканскага,  "дайшлі”  шэсцьсот  канкурсантаў.  Лаўрэатамі з гэтых шасцісот сталі толькі шэсцьдзесят сем чалавек — лепшых у сваіх  намінацыях  з усёй рэспублікі. І сярод іх  — наш зямляк Дзяніс Іваноў, былы навучэнец мастацкага класа Смалявіцкай ДШМ.

Паступова крочыў юны мастак са Смалявічаў па "прыступках”-адборачных турах, якія вялі да рэспубліканскага ўзроўню і ганаровага другога месца. Сапраўдны талент жывапісца дапамог іх пераадолець. На рэспубліканскім туры, які доўжыўся тры дні, хлопец, разам яшчэ з дваццацю дзевяццю саіскальнікамі дыплома лаўрэата ў намінацыі "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”  маляваў зададзеныя нацюрморт, малюнак з натуры, а таксама  вольную кампазіцыю на тэму "Мая Радзіма Беларусь”. Смалевічанін абраў для сябе матыў Ефрасінні Полацкай і Свята-Ефрасіньеўскай царквы ў Полацку. Журы на чале з загадчыкам кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў,  прафесарам Уладзімірам Зінкевічам далі майстэрству смалевічаніна годную адзнаку.

Падчас падвядзення вынікаў конкурсу было адзначана, што на небасхіле Беларусі  запалілася не адна зорка, а цэлае сузор’е тых, каму наканавана ў бліжэйшай будучыні стаць гонарам айчыннага мастацтва. Як добра, што адзінай зорачкай у гэтым сузор’і з’яўляецца наш зямляк!

Л.ПРАКАПЕНЯ.

Переходов: | Добавил: denisivanov | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
>

Добавить комментарий