Vkontakte Facebook Twitter
Денис Иванов
Денис Иванов

1-е место Тринадцатого фестиваля современного искусства и авангардной моды "Мамонт"

Денис ИвановМеждународный фестиваль современного искусства и авангардной моды "Мамонт-2013"
Фото: Антон Соловьянчик, боди-арт: Денис Иванов, модели: группа "Blondy Fusion"
Денис Иванов
Денис ИвановБоди-арт проект. Фото: Ирина Каро, боди-арт: Денис Иванов
Денис ИвановБоди-арт проект. Фото: Николай Панок, боди-арт: Денис Иванов
Денис ИвановБоди-арт проект. Фото: Алексей Гинтов, боди-арт: Денис Иванов
Денис ИвановБоди-арт проект. Фото: Сергей Ленец, боди-арт: Денис Иванов
Денис ИвановСъёмки и создание рекламной продукции для "Ночь музеев 2013"
Денис ИвановТематический грим на вечеринке "Апокалипсис" в клубе "Центр"
Денис ИвановЗомби-грим на день ММФ БГУ 2013. Фото: Влад Рисевец, грим: Денис Иванов
Денис Иванов
Денис Иванов
Денис ИвановМастер-класс от академии красоты "Art&Style"
совместно с компанией "ALFAPARF MILANO"
Денис Иванов

Мастер-класс от итальянских стилистов в доме красоты "Муссон"

Денис Иванов

Мастер-класс от итальянских стилистов в доме красоты "Муссон"

Главная » Каталог сайтов » Статьи и публикации » Cтатьи и публикации

Два "залатыя" Дзянісы
06.01.2012, 19:24

Два "залатыя" Дзянісы

Адна з традыцыйных намiнацый конкурснай праграмы Дэльфiйскiх гульняў — "Выяўленчае мастацтва". Спаборнiцтвы па гэтай намiнацыi праходзiлi адразу ў дзвюх навучальных установах Мiнска: малодшая група працуе ў гiмназii-каледжы мастацтваў iмя Ахрэмчыка, а старэйшая — Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў.

Нездарма конкурс сярод малодшых мастакоў iдзе менавiта ў каледжы iмя Ахрэмчыка. Тут у свой час вучылiся многiя сучасныя беларускiя мастакi. Да таго ж, неаднаразова ўжо навучэнцы i выхаванцы гэтай установы атрымлiвалi медалi на Дэльфiйскiх гульнях. Сярод iх i пераможцы дзвюх апошнiх Гульняў — Мiжнародных у Саратаве i краiн СНД у Астане — Дзянiс Чубукоў i Дзянiс Іваноў.

Дзянiс першы.
Старэйшы i рыжы

Пры першым поглядзе на Дзянiса Чубукова адразу можна пазнаць у iм мастака: можа, гэта з-за незвычайных рыжых валасоў, па якiх адразу пазнаеш творчую асобу; а можа, з-за манеры трымацца i гаварыць — адчуваецца, што чалавек гэты размаўляе не вельмi шмат i часта надоўга застаецца ў сваiх думках.

Дзянiс Чубукоў — выкладчык спецыяльных дысцыплiн каледжа — атрымаў залаты медаль на Мiжнародных Дэльфiйскiх гульнях, якiя прайшлi ў Саратаве месяц таму.

На мiжнародных гульнях старэйшая ўзроставая катэгорыя канкурсантаў была больш шырокай, чым на Гульнях, якiя цяпер праходзяць у Мiнску, i ўключала ўдзельнiкаў ад 18 да 30 гадоў.

— Гэта даволi дзiўна, — кажа Дзянiс. — Вось паглядзiце, калi параўнаць гэтыя ўзросты, атрымлiваецца, што 18 гадоў — гэта яшчэ студэнт, 25 — чалавек, якi скончыў вышэйшую навучальную ўстанову, у 30 гадоў — мастак, а ў 35 — гэта ўжо вядомы мастак. Так сказаць, "вагавыя катэгорыi" зусiм няроўныя.

Тым не менш нягледзячы на такую разбежку ва ўзросце, Дзянiс Чубукоў у свае 28 гадоў заняў першае месца, абышоўшы iншых, больш вопытных мастакоў.

Маляваць ён пачаў яшчэ ў дзяцiнстве. У дзiцячым садку ўпершыню заўважылi, што хлопчык малюе значна лепш за сваiх аднагодкаў. Калi Дзянiс вучыўся ў 7 класе, у Чаусах, дзе ён жыў, адкрылася школа мастацтваў, i з гэтага часу ён пачаў займацца жывапiсам прафесiйна. Настаўнiк з гэтай школы, якi некалi вучыўся ў каледжы iмя Ахрэмчыка, прапанаваў Дзянiсу паступаць сюды. Ён жа пераканаў i бацькоў маладога чалавека ў тым, што яму патрэбна развiваць свой талент i вучыцца далей. I пасля 9 класа Дзянiс Чубукоў стаў навучэнцам гэтага каледжа.

Пасля былi яшчэ шэсць гадоў навучання ў Акадэмii мастацтваў i год працы ў дзiцячым доме ў Чаусах.

— Гэта таксама знакавы этап у жыццi, — расказвае Дзянiс. — У Чаусах я працаваў у першым у Беларусi дзiцячым доме, ён быў заснаваны яшчэ пасля вайны i iснуе да гэтага часу.

Дзве дзяўчынкi з гэтага дзiцячага дома, з якiмi працаваў Дзянiс, цяпер таксама вучацца ў каледжы iмя Ахрэмчыка.

Дарэчы, у Саратаве на медаль амаль не спадзявалiся, шанцы на перамогу былi не вельмi вялiкiя. "А атрымалася вось так", — кажа Дзянiс.

На конкурсе ацэньвалiся тры работы: дзве — аўтапартрэт i нацюрморт — патрэбна было прывезцi з дому, апошнюю напiсаць непасрэдна на спаборнiцтвах за тры днi. Конкурсная работа Дзянiса Чубукова мае назву "Апошнi вечар бабiнага лета". Выканана яна ў нацыянальным дэкаратыўным стылi, зроблена вельмi цiкава i арыгiнальна. Iншыя працы маладога выкладчыка таксама адрознiваюцца арыгiнальнасцю. Напрыклад, конкурсны аўтапартрэт, дзе мастак паказаў сябе ў выглядзе чалавека-птушкi з параненым крылом.

— Даволi складана ацанiць работы, таму я не зайздрошчу журы, — кажа ён. — Удзельнiкi конкурсу прыязджаюць з розных краiн, кожны са сваiм патэнцыялам i светаўспрыманнем. Кожны працуе па-свойму: нехта ў дэкаратыўным стылi, а нехта ў рэалiстычным. I як з усяго гэтага, з гэтай вялiкай колькасцi зусiм розных карцiн выбраць тры самыя лепшыя? Мне здаецца, гэта вельмi складана.

Дарэчы, у гэтых Дэльфiйскiх гульнях прымалi ўдзел адразу чатыры выхаванцы Дзянiса Чубукова.

Дзянiс другi.
Малодшы i амбiцыйны

Дзянiс Iваноў вучыцца ў 9 класе. Два гады таму на IV Дэльфiйскiх гульнях сярод краiн СНД у Астане ён атрымаў залаты медаль, тады хлопчыку было 13 гадоў.

— Мяне адправiлi на Гульнi па вынiках мастацкiх праглядаў i ўдзелу ў розных конкурсах, — расказвае Дзянiс. У хлопчыка вельмi шмат узнагарод: i рэгiянальных, i нацыянальных, i мiжнародных. Ён удзельнiчае амаль ва ўсiх конкурсах выяўленчага мастацтва, пра якiя даведваецца, i амаль усюды становiцца пераможцам або дыпламантам. Дыпломаў, сертыфiкатаў i пасведчанняў у Дзянiса назбiралася ўжо цэлая калекцыя, ёсць у яго нават пiсьмо ад главы ААН.

— У Астане нам давалася два днi па 6 гадзiн, — расказвае Дзянiс. — Я намаляваў тры работы за гэты час, — i дадае, смеючыся, — трэба было адну, а я намаляваў тры.

Пра сталiцу Казахстана ў хлопчыка засталiся самыя добрыя ўспамiны, ён шмат расказвае пра мячэцi i пра Астану, пра экскурсii ў музеi, у тым лiку ў музей Нурсултана Назарбаева.

Але найбольш ён расказвае пра конкурс i пра сваю перамогу, якой вельмi ганарыцца.

— Такi конкурс! — усклiкае ён. — Дэльфiйскiя гульнi лiчацца зусiм як Алiмпiйскiя ў спорце. Таму першае месца, вядома ж, гэта вельмi прэстыжна!

Маляваць Дзянiс таксама пачаў яшчэ з ранняга дзяцiнства. Пасля таго, як бацькi заўважылi талент сына, яны вырашылi аддаць яго ў студыю выяўленчага мастацтва. Але на той час хлопчыку яшчэ не споўнiлася 10 гадоў, i дырэктар сказала яму проста пахадзiць у студыю i пазаймацца, без запiсу. Але калi Дзянiс пачаў займацца, аказалася, што яго адразу ж трэба пераводзiць на два класы наперад. Рабiць персанальную праграму для аднаго чалавека дырэктар адмовiлася, але прапанавала хлопчыку паступаць у каледж iмя Ахрэмчыка i дапамагла падрыхтавацца да ўступных экзаменаў.

Дзянiс паступiў у каледж у чацвёртым класе i зусiм не шкадуе.

— Я вельмi хачу вучыцца, мне гэта падабаецца.

Дзянiс — настойлiвы i амбiцыйны, ён да ўсiх хоча данесцi свой талент, вылучыцца i паказаць сябе. Яго працы ёсць у музейных i асабiстых калекцыях у Галандыi, ЗША, Беларусi, Польшчы i Расii. У хлопчыка ўжо была персанальная выстава, на пачатак лiстапада ён запланаваў яшчэ адну. Усiмi арганiзацыйнымi пытаннямi Дзянiс займаецца сам: шукае месца для правядзення выставы i рамкi для сваiх карцiн, заводзiць новыя знаёмствы i прапануе свае праекты.

Праз некалькi хвiлiн размовы з Дзянiсам разумееш, што ён нi перад чым не спынiцца для дасягнення сваёй мэты. Без сумнення, хлопчыка чакае вялiкае будучае.

Настасся Лапцiк.

24 кастрычнiка 2008 года

Газета "Звязда” № 42 (15546)

Переходов: | Добавил: denisivanov | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0

Добавить комментарий