Vkontakte Facebook Twitter
Денис Иванов
Денис Иванов

1-е место Тринадцатого фестиваля современного искусства и авангардной моды "Мамонт"

Денис ИвановМеждународный фестиваль современного искусства и авангардной моды "Мамонт-2013"
Фото: Антон Соловьянчик, боди-арт: Денис Иванов, модели: группа "Blondy Fusion"
Денис Иванов
Денис ИвановБоди-арт проект. Фото: Ирина Каро, боди-арт: Денис Иванов
Денис ИвановБоди-арт проект. Фото: Николай Панок, боди-арт: Денис Иванов
Денис ИвановБоди-арт проект. Фото: Алексей Гинтов, боди-арт: Денис Иванов
Денис ИвановБоди-арт проект. Фото: Сергей Ленец, боди-арт: Денис Иванов
Денис ИвановСъёмки и создание рекламной продукции для "Ночь музеев 2013"
Денис ИвановТематический грим на вечеринке "Апокалипсис" в клубе "Центр"
Денис ИвановЗомби-грим на день ММФ БГУ 2013. Фото: Влад Рисевец, грим: Денис Иванов
Денис Иванов
Денис Иванов
Денис ИвановМастер-класс от академии красоты "Art&Style"
совместно с компанией "ALFAPARF MILANO"
Денис Иванов

Мастер-класс от итальянских стилистов в доме красоты "Муссон"

Денис Иванов

Мастер-класс от итальянских стилистов в доме красоты "Муссон"

Главная » Каталог сайтов » Статьи и публикации » Cтатьи и публикации

"Дэманструецца будучыня культуры!" Новыя жанры і свой стыль прэзідэнцкіх стыпендыятаў
27.10.2011, 13:57

"Дэманструецца будучыня культуры!” Новыя жанры і свой стыль прэзідэнцкіх стыпендыятаў

Па традыцыі, у сярэдзіне лістапада ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры” адкрылася Рэспубліканская мастацкая выстаўка работ стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Арганізатарамі экспазіцыі з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў.

 /i/content/pi/cult/184/1901/Ministr.jpg

Уладзімір Матвейчук, Барыс Святлоў, Наталля Аўдзеева, Рычард Смольскі знаёмяцца з работай стыпендыята Дзяніса Іванова.

Усіх прысутных на вернісажы Рэспубліканскай мастацкай выстаўкі павіншаваў міністр культуры Уладзімір Матвейчук. Ён выказаў упэўненасць, што экспазіцыя стала чарговым добрым пацвярджэннем майстэрства і таленту беларускай моладзі. Міністр падкрэсліў і той факт, што сустрэча стыпендыятаў адбываецца ў галерэі, памяшканне якой у свой час па рашэнні Кіраўніка дзяржавы было перададзена Універсітэту культуры і мастацтваў.

У галерэі сёлета выстаўлены 105 работ маладых творцаў ва ўзросце да 31 года. Упершыню экспануюцца творы самай маленькай ўдзельніцы — сямігадовай вучаніцы Магілёўскай дзіцячай мастацкай школы Ады Нафанавай. Яе малюнкі ўражваюць арыгінальным поглядам на свет і цікавым стылем. Увогуле, у цэнтры Мінска прадстаўлены творы лепшых навучэнцаў профільных навучальных устаноў сталіцы і ўсіх абласных цэнтраў, а таксама Бабруйска, Баранавічаў, Горак, Салігорска. Дызайнерам экспазіцыі трэці раз выступіў лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі Павел Лявонаў. Дарэчы, гэты выкладчык гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.Ахрэмчыка падрыхтаваў некалькіх стыпендыятаў фонду.

— Выдатная выстаўка, бо дэманструе нам будучыню айчыннай культуры! — выказаў сваё ўражанне пасля знаёмства з экспазіцыяй Уладзімір Матвейчук. — Добра, што мы маем магчымасць штогод узнагароджваць лепшых з прадстаўнікоў новых пакаленняў. Гэта не проста матэрыяльнае заахвочванне, а яшчэ адно пацвярджэнне ўвагі і клопату Кіраўніка дзяржавы пра таленавітую моладзь, якая прадстаўляе сабой будучыню культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь.

Старшыня Савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта краіны па падтрымцы таленавітай моладзі Наталля Аўдзеева зазначыла, што з кожным годам інтарэс да ўдзелу ў справаздачнай выстаўцы павялічваўся, а сёлета ўвогуле быў неймаверны ажыятаж за права выстаўляцца ў Мінску. Таму ўпершыню ў галерэі не прадстаўлена ніводнай работы кандыдатаў у стыпендыяты фонду, як гэта часам практыкавалася раней.

— Тое наглядна даказвае эфектыўнасць дзеяння фонду, — сказала Наталля Аўдзеева. — Але самае галоўнае, што ў нашай краіне добра працуе сістэма эстэтычнага выхавання і адукацыі. З года ў год мы бачым усё больш выдатна падрыхтаваных дзяўчат і хлопцаў, і за гэта асабіста дзякую ўсім педагогам, кіраўнікам устаноў адукацыі і культуры, прадстаўнікам органаў кіравання.

Па словах члена мастацка-экспертнага Савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта краіны па падтрымцы таленавітай моладзі, прарэктара па навуковай рабоце Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаіла Баразны, асаблівасцю сёлетняй экспазіцыі стала вялікая колькасць работ, якія адлюстроўвалі айчынную міфалогію, прыроду, гісторыю. Трэба зазначыць, штогадова на выстаўцы пашыраецца і дыяпазон жанраў: поруч з ужо традыцыйным жывапісам, графікай, скульптурай у мінулым годзе дадалася мастацкая фатаграфія, сёлета шэраг разнастаілі дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і дызайн. Чарговая "прыступка” сапраўды вядзе на якасна новы ўзровень!

Настасся ПАНКРАТАВА
Фота Юрыя ІВАНОВА


Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета "Культура".
№ 47 / 865 за 2008-11-22
Переходов: | Добавил: denisivanov | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
>

Добавить комментарий