« Цудоўнае лета »
Цудоўнае лета ,
Добрае лета,
Збіраніе кветак
І добры настрой.
Заве за сабой
У падарожжа па свету.
І маніць бадзёра
Духмянай парой.
2006 г.
Церабежоў
Лета, спякота
Дзіўны настрой!
Але навокал, адна адзінота.
Старая вёска стаіць прада мной.
Старая, даўняя.
Страшэннай Вайною кранутая,
Таямніцамі слаўная.
Вялікай гісторыяй акутана.
Калісці куточак найлепшы
З ракою прыгожаю, лясамі вялікімі
Належыў роду Алешы.
Празвалі іх людзі ласкава Алешкамі
Цудоўны палац збудавалі
Малодшаму сыну пакінулі
Каб правіў зямлёй гэтай цікаваю
Каб засталася такой адзінаю
І правіў Цэзарый (ўладаю)мясцечкам слаўнейшым
Нашчадкам сваім перадаў
І землю сваю, родную
Ніколі ворагу не аддаў.
А зараз на месцы сядзібы.
Стаіць прыгажэйшы парк.
Галоўнае месца сялібы,
Даўнейшай гісторыі знак.
Вось залатыя купалы ўзвышаюцца,
А дзе ж яны чароўныя ды канчаюцца?
А на беразе Нямігі,
Ды за Прыпяццю ракой.
Там у свеце ледзь блакітным
Клічуць, вабяць за сабой.
Яны, як мае вочы, у золаце стаяць,
І як снапы ў полі, убраннем зіхацяць.
2002 г.
З павагай, Дзяніс Іваноў!
Жадаю Вам усяго найлепшага і поспеху ва ўсім !!!