Главная » Каталог сайтов » Статьи и публикации » Выставки |
В категории сайтов: 4 Показано сайтов: 1-4 |
Гала-канцэрт і… гала-выстаўкаЛаўрэаты, стыпендыяты і дыпламанты спецыяльнага
фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі
прымуць удзел у святочных мерапрыемствах з
нагоды 15-годдзя фонду. Учора ў галерэі "Універсітэт культуры" адкрылася Рэспубліканская мастацкая выстаўка "Таленты Беларусі". Як паведаміла карэспандэнту "К" Вольга Масалава, намеснік начальніка аддзела падтрымкі і развіцця культурна-адукацыйных ініцыятыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, які займаецца арганізацыяй мерапрыемстваў, шмат творцаў прыехалі ў сталіцу з усіх рэгіёнаў краіны. Вельмі цікавыя работы прадставілі навучэнкі дзіцячай школы мастацтваў з Крычава Вольга Краўцова, Вікторыя Голікава і Таццяна Сасунова. У экспазіцыі можна пабачыць жывапіс, графіку, скульптуру, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і фота юных аўтараў з Ліды, Нясвіжа, Баранавічаў, Брэста ды іншых гарадоў. Пейзажы, нацюрморты, сучасны погляд на жыццё ў горадзе і сельскай мясцовасці, сваё стаўленне да ўсяго, што адбываецца, паказалі студэнты сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, Акадэміі мастацтваў, а таксама ўжо даволі вядомыя мастакі: Алеся Скарабагатая, Аляксандр Зінкевіч, Кацярына Сумарава, пераможца Рэспубліканскага конкурсу "Зорка ўзышла над Беларуссю" Дзяніс Іваноў ды многія іншыя. Усяго - больш за сорак творцаў, якія былі адзначаны фондам за 15 гадоў яго існавання. Музычнае мастацтва прадэманструюць на Гала-канцэрце ў Белдзяржфілармоніі лаўрэаты, стыпендыяты і дыпламанты спецыяльнага фонду 18 снежня. Па словах Вольгі Масалавай, акцэнт тут будзе зроблены на народнай музыцы. Выступіць і Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава. Як адзначыла дырэктар аркестра Ірына Арцімовіч, у яго склад уваходзяць сёння маладыя музыканты, адзначаныя фондам: скрыпач Павел Нятук і піяністка Улада Беражная. Яны прымуць актыўны ўдзел у канцэрце. А 22 снежня ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета можна будзе пабачыць балет, пачуць класічную музыку і вакальнае майстэрства лаўрэатаў і стыпендыятаў спецфонду Кіраўніка дзяржавы. Гэта навучэнцы і выпускнікі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, студэнты самой Акадэміі. Сярод удзельнікаў - Аксана Волкава, Юрый Гарадзецкі, Ілля Сільчукоў ды іншыя. Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета "Культура".2010-12-11 |
Рэспубліканская выстаўка работ лаўрэатаў, дыпламантаў і стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі БеларусьУ мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" 10 снежня ў 17.00 адкрыецца Рэспубліканская выстаўка работ лаўрэатаў, дыпламантаў і стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, прысвечаная 15-годдзю дзейнасці фонду. 41 малады аўтар прэзентуе наведвальнікам галерэі творы жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мастацкай фатаграфіі.Распавядае Міхаіл Баразна, старшыня экспертна-мастацкай камісіі
спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы
таленавітай моладзі - "Навучыць гледача суперажываць, думаць, быць
адказным – высакародная задача мастацтва ва ўсе часы. Самыя ўзнёслыя
ідэалы прыгожага адлюстроўваюцца ў таленавітых творах. Удзельнікі
рэспубліканскай выстаўкі ўжо маюць першыя поспехі. Увазе гледача
прадстаўлены таленавітыя творы, створаныя ў рознай творчай манеры, – ці
лірычны пейзаж, нацюрморт, ці жанравая сцэнка. Уся экспазіцыя
пацвярджае, што навакольны свет сучасніка – магутная, жыватворная
крыніца натхнення мастака. Гэтае жыццё знайшло сваё адлюстраванне ў
мастацкіх работах Аляксандра Зінкевіча, Піліпа Басалыгі, Кацярыны
Сумаравай і іншых. Пашыраецца панарама прадстаўленых твораў. Ужо
традыцыйна на выстаўцы можна ўбачыць работы Вольгі Мельнік, Алесі
Скарабагатай, Ганны Конанавай. На суд гледачоў прадстаўляюць свае творы
пераможцы рэспубліканскага конкурсу "Зорка ўзышла над Беларуссю” Паліна
Корзун, Дзяніс Іваноў і інш. Фотаздымкі Мікалая Купрыча на VI Адкрытых
маладзёжных Дэльфійскіх гульнях краін-удзельніц СНД удастоены залатога
медаля”. |
Выстава "Сыны роднай зямлі" 19 снежня ў 17.00 адбудзецца адкрыццё выставы "Сыны роднай зямлі". Месца правядзення: Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы; вул. Веры Харужай, 16. Выстава мастацкіх твораў двух маладых мастакоў прысвечана сканчэнню года роднай зямлі. Дзяніс Іваноў і Уладзімір Сайко, студэнты гімназіі-каледжа імя Ахрэмчыка, прадставяць свае пейзажы з адлюстраваннем розных куткоў Беларусі. Два мастакі — два погляды на нашу Бацькаўшчыну, два падыходы да ўспрымання творчасці, два мастацкія стылі дапамогуць з розных бакоў паглядзець на нашу краіну: на адзінокія дрэвы і бясконцую чыгунку як сімвалы адзіноты і бязмежнасці, на шэрае пахмурнае неба і рознакаляровую стракатую зямлю. Па-вясковаму цёплыя пейзажы Уладзіміра Сайко і яркія урбаністычныя творы Дзяніса Іванова дазволяць другімі вачыма зірнуць на нашу радзіму, убачыць яе ў іншым свеце, ацаніць непаўторнасць і хараство роднага краю. У адкрыцці выставы прымуць удзел Андрэй Вайцэхоўскі, гурт «Фламэнка», тэатр «Жывое слова», Я. Ермалковіч – пераможца праекта "Новыя галасы Беларусі” , гурт «Embery Squesh». Выстава будзе працаваць з 19 снежня па 17 студзеня 2010. |
Пейзажи родной Беларуси представят на выставке в Минске молодые художники. 5 декабря, Минск /Надежда
Радивон - БЕЛТА/. Выставка художественных произведений под названием
"Сыны роднай зямлi" пройдет в Минской центральной библиотеке имени Янки
Купалы. Об этом корреспонденту БЕЛТА сообщили в Минском областном
комитете БРСМ. Она откроется 19 декабря и будет посвящена завершению Года родной земли. Свои пейзажи, на которых изображены различные уголки Беларуси, минчанам и гостям столицы представят Денис Иванов и Владимир Сайко - студенты гимназии-колледжа им.Ахремчика. В обкоме отметили, что, несмотря на молодой возраст, художники уже принимали участие и не раз побеждали на многих республиканских и международных конкурсах. Их работы находятся в музейных и личных коллекциях Беларуси, России, Польши, США и других стран. В открытии выставки примут участие гитарист-виртуоз Андрей Войцеховский, коллектив "Фламенко", театр "Живое слово", коллектив Embery Squesh. Белорусское телеграфное агентство 05 Декабрь 2009 |