Главная » Каталог сайтов » Статьи и публикации » Выставки |
06.01.2012, 22:51 | |
Выстава "Сыны роднай зямлі" 19 снежня ў 17.00 адбудзецца адкрыццё выставы "Сыны роднай зямлі". Месца правядзення: Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы; вул. Веры Харужай, 16. Выстава мастацкіх твораў двух маладых мастакоў прысвечана сканчэнню года роднай зямлі. Дзяніс Іваноў і Уладзімір Сайко, студэнты гімназіі-каледжа імя Ахрэмчыка, прадставяць свае пейзажы з адлюстраваннем розных куткоў Беларусі. Два мастакі — два погляды на нашу Бацькаўшчыну, два падыходы да ўспрымання творчасці, два мастацкія стылі дапамогуць з розных бакоў паглядзець на нашу краіну: на адзінокія дрэвы і бясконцую чыгунку як сімвалы адзіноты і бязмежнасці, на шэрае пахмурнае неба і рознакаляровую стракатую зямлю. Па-вясковаму цёплыя пейзажы Уладзіміра Сайко і яркія урбаністычныя творы Дзяніса Іванова дазволяць другімі вачыма зірнуць на нашу радзіму, убачыць яе ў іншым свеце, ацаніць непаўторнасць і хараство роднага краю. У адкрыцці выставы прымуць удзел Андрэй Вайцэхоўскі, гурт «Фламэнка», тэатр «Жывое слова», Я. Ермалковіч – пераможца праекта "Новыя галасы Беларусі” , гурт «Embery Squesh». Выстава будзе працаваць з 19 снежня па 17 студзеня 2010. | |
Всего комментариев: 0 | |